Беларусь чакае яшчэ два танкеры з нафтай на пачатку жніўня

28.07.2010 15:28
Архив Редакция

Шосты і сёмы танкеры з нафтай для Беларусі ўжо выйшлі з Венесуэлы. Чакаецца, што шосты танкер прыбудзе ў порт Адэсы для перавозкі нафты транзітам праз Украіну 1 жніўня. Сёмы танкер павінен прыбыць 8 жніўня ў эстонскі порт Мууга для далейшай транспарціроўкі нафты ў Наваполацк на ААТ «Нафтан».

У цяперашні час Беларуская чыгунка працягвае транспарціроўку чацвертай партыі венесуэльскай нафты транзітам праз Украіну, паведамілі ў БЧ. Плануецца, што пагрузку гэтай партыі ў вагоны завершаць 31 ліпеня. На сённяшні дзень 14 з 17 загружаных чыгуначных саставаў ўжо прыбылі ў Мазыр на перапрацоўку на ААТ «Мазырскі НПЗ», тры саставы яшчэ знаходзяцца ў дарозе. Колькасць пагружаны саставаў да 29 ліпеня павінна павялічыцца да 20.

Акрамя таго БЧ прымае ўсе неабходныя меры для хутчэйшай транспарціроўкі ў Беларусь пятай партыі венесуэльскай нафты. 23 ліпеня яна была дастаўлена танкерам «NS CHAMPION» ў эстонскі порт Мууга ў аб’ёме 80 тыс. тон.

На сённяшні дзень у эстонскім порце ўжо пагружаная 120 вагонаў нафты. Гэта два чыгуначныя саставы, якія цяпер чакаюць афармлення мытных дакументаў. Чакаецца, што першы цягнік адправіцца ў Беларусь увечары 28 ліпеня. У Наваполацку яго чакаюць 30 ліпеня, а другі састаў — 31 ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки