Беларусь аднавіла ў ліпені пастаўкі сухога малака ў Расію ў поўным аб'ёме. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення харчавання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу Беларусі Аляксандр Шчарбёнак.
Раней паміж дзвюма дзяржавамі была дасягнутая дамоўленасць аб прыпыненні ў траўні гэтага года паставак сухога малака з Беларусі ў Расію. Гэта было неабходна для таго, каб не збіваць кошты на сырое малако на расійскім рынку, паведамляе БелТА.
У канцы чэрвеня міністр сельскай гаспадаркі і харчу Беларусі Міхаіл Русы заяўляў журналістам, што «аб’ёмы паставак гэтай прадукцыі ў 2010 годзе будуць адпавядаць зацверджанаму балансу».
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей