Савет міністраў Беларусі адобрыў праект дадатковага пагаднення № 1 да дамовы з Ашчадбанкам Расіі аб умовах выдачы льготных крэдытаў для набыцця ў Расіі беларускіх тавараў. Дадзенае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна № 978, распавялі ва ўрадзе.
Паводле пастановы, кіраўнік мінфіна Беларусі Андрэй Харкавец надзелены правам сумесна з кіраўніком мінпрама Аляксандрам Радзевічам і старшынёй праўлення ААТ «Белпрамбудбанк» Васілём Мацюшэўскім на правядзенне перамоваў з Ашчадбанкам РФ па праекце дадатковага пагаднення з магчымасцю ўнясення ў яго пры неабходнасці зменаў і дапаўненняў, якія не маюць прынцыповага характару, паведамляе БелТА.
Як раней паведамляў Тэлеграф, урад Беларусі ў летась ухваліў праект дамовы з Ашчадбанкам Расіі аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў РФ беларускіх тавараў. Умовы дамовы прадугледжаны пастановай Савета міністраў Беларусі ад 30 верасня 2009 года № 1269.
Савет міністраў прыняў дакумент у мэтах рэалізацыі ўказу № 466 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь». У адпаведнасці з указам Беларусь кампенсуе частку працэнтаў па крэдытах пакупнікам беларускіх тавараў за межамі краіны.