У Віцебску ў "дзень без аўтамабіля" права не сталі "праязнымі"

23.09.2010 16:18
Архив Редакция

У Віцебску ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля» з-за цяжкага фінансавага становішча не змаглі забяспечыць бясплатны праезд у грамадскім транспарце для ўладальнікаў машын, паведамілі ў гарвыканкаме. А ў мінпрыроды ў сувязі з гэтым удакладнілі, што Віцебск аказаўся адзіным з абласных цэнтраў Беларусі, дзе не змаглі падтрымаць прапанову эколагаў.

«Напярэдадні па тэлевізары казалі, што па ўсёй краіне пройдзе акцыя «Дзень без аўтамабіля» і кіроўцам дадуць магчымасць бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Захапіла з сабой правы, а ў тралейбусе кандуктарка запатрабавала аплаціць праезд у поўным аб’ёме: маўляў, ніякіх асаблівых распараджэнняў не атрымлівалі», — паведаміла віцябчанка Вольга Вітальеўна, перадае «Рэспубліка».
 
«Тая ж гісторыя паўтарылася на іншых маршрутах. Стала крыху крыўдна. Бо справа не ў талончыку, а ў прынцыпе: чым мы горшыя, напрыклад, за кіроўцаў Мінску або Берасця? І чаму гараджан ніхто не папярэдзіў загадзя, што Віцебск не падтрымаў акцыю?», — абурылася віцябчанка.
 
У рамках «дня без аўтамабіля» ў Мінску, па дадзеных мінтранса, пасажыраў грамадскага транспарту стала больш на 5-10%. Эфект ад правядзення акцыі яшчэ падлічваецца. Напрыклад, 22 верасня 2008 года дзякуючы адмове ад аўтамабіляў за адзін дзень у Беларусі ўдалося прадухіліць выкід ў атмасфернае паветра каля 400 тон забруджвальных рэчываў, у Мінску — каля 100 тон.

Как вам новость?
Головоломки