Суд апраўдаў верніка, які адмовіўся служыць у войску

04.05.2010 12:30
Архив Редакция

Іван Міхайлаў, асуджаны за адмову служыць у войску па рэлігійных перакананнях, цалкам апраўданы. Такое рашэнне чацвёртага траўня вынес суд Мінскага раёна.  21-гадовы вернік абшчыны "Новы запавет" адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы ў снежні 2008 года.

Адмовіўшыся ад прызыву, малады чалавек запрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі Беларусі, перадае  «Еўрапейскае радыё для Беларусі». У гэтым яму адмовілі праз адсутнасці ў Беларусі альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Таксама Івану Міхайлаву адмовілі ў службе ў рэзерве.
Першага лютага 2010 года Мінскі раённы суд прысудзіў маладога чалавека да трох месяцаў арышту за ўхіленне ад вайсковай службы. Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення. У сакавіку справа была накіравана на паўторны разгляд. Вернік абшчыны «Новы запавет» быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Как вам новость?
Головоломки