Студэнт БНТУ павесіўся праз нядопуск да сэсіі

22.06.2011 11:44
Архив Редакция

Пракуратура Мінску праводзіць праверку па факце самагубства студэнта першага курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Па папярэдніх дадзеных, малады чалавек павесіўся праз тое, што яго не дапусцілі да здачы летняй сэсіі. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Цела першакурсніка 21 чэрвеня выявіў бацька загінулага ў кватэры, якую здымаў малады чалавек. Хлопец павесіўся на кампутарным провадзе, перадае БелТА.

Как вам новость?
Головоломки