Прайшлі першыя пахаванні ахвяраў мінскага тэракту

14.04.2011 10:26
Архив Редакция

У сераду, 13 красавіка, прайшлі першыя пахаванні ахвяраў выбуху ў Мінскім метро. На могілках "Калодзішчы" ў вёсцы Глебкавічы Мінскага раёна развіталіся Анатолем Наркевічам і Галінай Пікулік, якія жылі ў грамадзянскім шлюбе. У пахаванні прынялі ўдзел ганаровая варта і аркестр УУС Мінску, у самой працэсіі неслі дзяржаўны сцяг Беларусі з жалобнай стужкай.

З яшчэ адной ахвярай тэракту — 28-гадовай Вольгай Салаўёвай — развіталіся ў горадзе Баранавічы Берасцейскай вобласці, перадае БелаПАН.

Большасць астатніх ахвяраў тэракту пахаваюць у чацвер, 14 красавіка, на могілках Мінскага раёна — «Паўночных», «Калодзішчы» і «Атоліна».

Як раней паведамляў Тэлеграф, беларускія эксперты вызначылі асобы ўсіх 12 чалавек, што загінулі ў выніку тэракту ў мінскім метро. У спісе загінулых сем мужчын і пяць жанчын.

Как вам новость?
Головоломки