Польшча і Германія не каментуюць "кампрамат" "Савецкай Беларусі"

14.01.2011 15:29
Архив Редакция

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Германіі і Польшчы, спецслужбы якіх газета «Савецкая Беларусь» абвінаваціла ў дачыненні да падзей 19 снежня ў Мінску, не каментуюць дадзены артыкул. Так, у польскай амбасадзе ўстрымаліся ад каментароў да правядзення кансультацый з Варшавай, а ў дыпмісіі ФРГ заявілі, што "ніякага каментара не будзе".

Як паведамляў Тэлеграф, у дзяржаўнае выданне «Савецкая Беларусь» па ўказанні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі былі перададзеныя да публікацыі рассакрэчаныя дакументы беларускіх спецслужбаў аб падзеях 19 снежня. У дадзеных дакументах прыводзіцца інфармацыя аб замежным фінансаванні беларускай апазіцыі, у прыватнасці, былых кандыдатаў у прэзідэнты.

«Няма ніякіх сумневаў, што да падзеяў 19 снежня прыклалі руку перш за ўсё спецслужбы Польшчы і Нямеччыны, якія спланавалі і арганізацыйна аформілі кампанію «Гавары праўду!», што па задуме павінна была стаць «новай апазіцыйнай сілай», здольнай змяніць уладу ў краіне. ( …) Ужо першапачаткова грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», цалкам падпарадкаваная волі замежных «куратараў», — рэзюмуюць журналісты «Савецкай Беларусі».

Па матэрыялах: БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки