Парламент настойвае на раўнапраўным удзеле ў Еўранесце

02.04.2010 15:51
Архив Редакция

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Андрэйчанка заявіў пра тое, што працэс вызначэння фармату беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкім вымярэнні праграмы "Ўсходняга партнёрства" (Еўранест) ідзе складана. "Аднак парламент настойвае і цвёрда прытрымліваецца пазіцыі пра раўнапраўны ўдзел Беларусі ў Еўранесце", — сказаў спікер Палаты прадстаўнікоў.

«На мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму пытанню, нашы калегі цвёрда адстойвалі пазіцыю пра паўнавартасны і раўнапраўны ўдзел Нацыянальнага сходу Беларусі ў стварэнні і дзейнасці гэтай парламенцкай структуры», — цытуе БелТА словы Уладзіміра Андрэйчанкі.

Па словах спікера Палаты прадстаўнікоў, таксама не зменшылася актыўнасць парламента і ў рамках АБСЕ. «На адным з паседжанняў Парламенцкай асамблеі АБСЕ была падтрымана ініцыятыва Беларусі пра распрацоўку глабальнага плану па барацьбе з гандлем людзьмі. Акрамя таго, беларускія парламентарыі прадставілі аргументаваную пазіцыю дзяржавы па сітуацыі вакол Саюза палякаў на Беларусі», — адзначыў ён.

«Сумесна з працоўнай групай ПА АБСЕ ідзе падрыхтоўка семінара па праблематыцы СМІ. Прапрацоўваецца пытанне пра правядзенне круглага стала і семінара па лініі Рады Еўропы і яе Парламенцкай асамблеі на тэму ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі. Насычанымі будуць і двухбаковыя парламенцкія кантакты», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Как вам новость?
Головоломки