На Гарадзеншчыне лісіца раніла паляўнічага з яго ж стрэльбы

11.01.2011 15:48
Архив Редакция

У лясным масіве каля вёскі Старыя Паддубы Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці лісіца з дубальтоўкі параніла 40-гадовага мясцовага жыхара. Такую версію здарэння распавёў сам пацярпелы, які цяпер знаходзіцца ў раённай лякарні. Тым не менш, покуратура Шчучынскага раёна высвятляе, ці не страляў у паляўнічага які-небудзь іншы чалавек.

Па словах паляўнічага, параненую, але яшчэ жывую лісу ён вырашыў дабіць прыкладам, паведамляе тэлеканал СТВ.

Аднак лісіца, прыціснутая прыкладам да зямлі, пачала адчайна супраціўляцца. У выніку лісіца, зачапіла спускавы кручок, стрэліла ў паляўнічага, які атрымаў скразное раненне сцягна.

Як раней перадаваў Тэлеграф, на працягу ўсёй восені 2010 года ў гарадзенскім гарадскім парку Румлева назіраліся выпадкі нападу вавёрак на людзей. Усяго мінулай восенню ад нападу і ўкусаў вавёрак у гэтым гарадзенскім парку пацярпела каля дзесяці чалавек. Усім ім была аказана дапамога ў траўмапунтках.

Как вам новость?
Головоломки