Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія не зарэгістравалі з 1 па 30 чэрвеня інтэрнэт-крамы ў Гандлёвым рэестры Беларусі, не маюць права ажыццяўляць гандаль праз іх, заявілі ў міністэрстве гандлю Беларусі. Аднак, прадпрымальнікі, якія жадаюць зарэгістраваць інтэрнэт-краму пасля 1 ліпеня, могуць зрабіць гэта ў любы зручны час на працягу аднаго працоўнага дня, адзначылі ў мінгандлю.
«З 1 ліпеня 2010 года ў рэспубліцы юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць інтэрнэт-гандаль толькі праз інтэрнэт-крамы, зарэгістраваныя ў Гандлёвым рэестры», — распавялі ў міністэрстве.
У сувязі з гэтым, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць інтэрнэт-гандаль і не звярнуліся па рэгістрацыяю з 1 па 30 чэрвеня 2010 года інтэрнэт-крамаў у Гандлёвым рэестры, не маюць права ажыццяўляць названы від прадпрымальніцкай дзейнасці да моманту рэгістрацыі інтэрнэт-крамы ў Гандлёвым рэестры, падкрэслілі ў міністэрстве гандлю.
«Пры спыненні ажыццяўлення раздробнага гандлю праз інтэрнэт-краму, юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік цягам дзесяці працоўных дзён з дня змены такіх звестак абавязаны накіраваць у рэгіструючы орган адпаведнае апавяшчэнне заказным лістом з паведамленнем аб яго ўручэнні і (або) ў выглядзе электроннага дакументу», — расказалі ў гандлёвым ведамстве.
Такім чынам, пры спыненні ажыццяўлення раздробнага гандлю праз інтэрнэт-краму, юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік абавязаны апавясціць пра гэта рэгіструючы орган на працягу ўстаноўленага часу і ўнесці адпаведнае змяненне ў спецыяльную (дазвол) ліцэнзію на ажыццяўленне раздробнага гандлю, адзначылі ў міністэрстве гандлю.