Міністэрства эканомікі Беларусі апублікавала рэкамендацыі па прыцягненні крэдытаў банкаў Кітая. У рэкамендацыях прыводзіцца спіс мерапрыемстваў, неабходных для прыцягнення кітайскіх інвестыцый у Беларусь, у тым ліку падрыхтоўка тэхналагічнага задання, прыцягненне генеральнага падрадчыка і правядзенне маркетынгавых даследаванняў.
Першым мерапрыемствам, як адзначылі ў мінэканомікі, павінна стаць вызначэнне мэтазгоднасці рэалізацыі праекту зыходзячы з тэндэнцый развіцця галіны і рэгіёну. Ініцыятарам праекту прапануецца першапачаткова ацаніць рынкі збыту планаваных да выпуску тавараў, прац, паслуг, а таксама ацаніць перспектывы экспарту. Пры неабходнасці мінэканомікі заклікае прыцягваць да рэалізацыі праекту інвестыцыйных агентаў.
У міністэрстве эканомікі асабліва падкрэслілі, што пры распрацоўцы інвестыцыйных праектаў бізнэс-план і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне павінны складацца ў далярах, а афармляцца — на расійскай і англійскай мовах.
Праекты, якія атрымалі заключэнні дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях, міністэрства фінансаў і міністэрства эканомікі, павінны накіроўвацца на разгляд валютна-крэдытнай камісіі Савета міністраў Беларусі і ў далейшым павінны быць ухваленыя ўрадам. Пасля гэтага заяўкі для прыцягнення крэдытаў могуць быць накіраваны ў банк Кітая.
З поўным тэстам рэкамендацый па прыцягненні кітайскіх крэдытаў можна азнаёміцца на сайце міністэрства эканомікі Беларусі.