Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэнняў

06.09.2010 10:31
Архив Редакция

3 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. Новымі амбасадарамі Беларусі ў Чэхіі і Славакіі сталіся адпаведна Васіль Марковіч і Уладзімір Серпікаў, членамі праўлення Нацыянальнага банка краіны — Сяргей Дубкоў і Васіль Палонскі, намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту — Вадзім Богуш. Алег Сліжэўскі ўзначаліў Рэспубліканскі працоўны арбітраж.

Акрамя таго, прэзідэнт даў згоду на прызначэнне: Фёдара Лісіцы першым, а Казіміра Кажушкі і Аляксандра Корбута проста намеснікамі міністра лясной гаспадаркі. Новымі намеснікамі міністра аховы здароўя сталі Сяргей Корбут і Алег Арнаўтаў, прычым апошні заняў таксама пасаду галоўнага санітарнага лекара рэспублікі. Віктара Якжыка прэзідэнт прызначыў намеснікам міністра адукацыі, Сяргея Несцяровіча — міністра сувязі і інфарматызацыі, Анатоля Сільчанку — старшыні дзяржкамітэту па навуцы і тэхналогіях. Уладзімір Калтовіч і Сяргей Радаман сталі намеснікамі старшыні Мінскага гарвыканкама, Анатоль Чорны — Магілёўскага аблвыканкама, Мікалай Котаў стаў кіраўніком справамі Мінгарвыканкама, Іван Корж — членам Гарадзенскага аблвыканкама, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, у некаторых раёнаў Беларусі з’явіліся новыя старшыні. Так, Васіль Захаранка ўзначаліў Клімавіцкі райвыканкам, Анатоль Жданеня — Капыльскі, Фёдар Дамаценка — Маладзечанскі, Міхаіл Амельянчук — Жодзінскі, Ігар Часнок — Крупскі. Аляксандр Барабеня стаў генконсулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Польшча), Аляксей Аношка — гендырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адкідаў чорных і каляровых металаў — дырэктарам РУВП «Мінскдругмет», Сяргей Кавалёў — гендырэктарам ААТ «Гомельшкло», Іван Турчак — гендырэктарам РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», Алег Каласоўскі — намеснікам начальніка арганізацыйна-аналітычнага дэпартаменту Пастаяннага Камітэту Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім прызначэнцаў за іх згоду пайсці на адказныя пасады. «Вы не адседжваецеся, сочачы, чым жа скончыцца цяперашняя палітычная кампанія, а ідзяце працаваць на сваю краіну. Запомніце, гэта галоўнае: вы працуеце, перш за ўсё, на сваю краіну, у якой вы жывяце, жывуць вашыя дзеці, ваша сям’я. Усё астатняе — потым: прэзідэнт, урад і г.д.», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки