Лукашэнка зацвердзіў новую канцэпцыю нацбяспекі Беларусі

11.11.2010 17:28
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны. Дакумент вызначае месца і ролю Беларусі ва ўмовах глабалізацыі міжнародных адносін, заявілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы ў чацвер, 11 лістапада, і дадалі, што ў новай канцэпцыі істотна пашыраны і ўдакладнены асноўныя фактары пагроз дзяржбяспекі рэспублікі.

У прыватнасці, у дакуменце «падзеленыя паняцці «пагрозы» і «крыніцы пагроз», як унутраных, так і знешніх, прыведзены іх пералік», — адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта.

Асноўныя сферы нацыянальнай бяспекі дапоўнены навукова-тэхналагічнай і дэмаграфічнай сферамі. Акрамя таго, дадалі ў прэс-службе, у дакуменце ўпершыню выкладзены «асноўныя нацыянальныя інтарэсы, якія ўяўляюць сабой сукупнасць патрэбаў дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы».

«Істотна пашырана характарыстыка бягучага стану нацыянальнай бяспекі, рэалізаваны новы падыход у дачыненні да пабудовы сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі», — сказалі ў прэс-службе.

Канцэпцыя таксама прадугледжвае стварэнне комплекснай сістэмы стратэгічнага планавання, ўпершыню ўводзіцца сістэма індыкатараў стану нацыянальнай бяспекі, якія характарызуюць бягучы ўзровень і дынаміку змены ў розных сферах, адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки