Лукашэнка не плануе прыватызацыю "Белтэлекама"

29.10.2010 16:10
Архив Редакция

У Беларусі не плануецца прыватызаваць "Белтэлекам". Аб гэтым заявіў 29 кастрычніка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі Берасця падчас прагулкі па цэнтральнай частцы горада, а таксама з працаўнікамі "Белтэлекама". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "Белтэлекаму" трэба працаваць лепш і вытрымліваць канкурэнцыю.

«Вы не хвалюйцеся. Мяне ўжо даўно прасілі кампаній дзесяць прадаць. Калі вы не будзеце імкнуцца — прададзім, а калі вы мадэрнізуецеся, будзеце добра працаваць і канкураваць — застанецеся ў дзяржаўнай уласнасці», — цытуе беларускага лідара БелТА.

«Белтэлекам» павінен заставацца ў дзяржаўнай уласнасці як альтэрнатыва, каб ведаць, што адбываецца ў гэтай галіне, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мы аддамо вас у прыватныя рукі, то не будзем бачыць пазіцый дзяржавы. «Белтэлекам» павінен працаваць больш напружана, каб не адставаць ад прыватнікаў. Мы пакуль трымаем вас у сябе, але вы пакуль працуеце горш, чым замежныя кампаніі».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым пытанні ўсё залежыць ад саміх працаўнікоў кампаніі. «Навошта нам трымаць стратнае прадпрыемства? Таму ўсё залежыць ад вас, вы павінны вытрымліваць канкурэнцыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар таксама звярнуў увагу на тое, што неабходна павялічваць рэнтабельнасць «Белтэлекама».

Как вам новость?
Головоломки