ЕС: Еўропа не павінна быць закладнікам газавае спрэчкі Беларусі з РФ

23.06.2010 14:35
Архив Редакция

Еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Отынгер абмеркаваў сітуацыю з транзітам газу праз беларускую тэрыторыю з міністрам энергетыкі РФ Сяргеем Шматко і віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Як заявіў прадстаўнік Еўракамісіі, еўрапейскія спажыўцы "не павінны стаць закладнікам" газавага канфлікту паміж Мінскам і Масквой.

«Мы патрабуем ад абодвух бакоў добрасумленна супрацоўнічаць, каб вырашыць праблему. Еўракамісія чакае, што газавыя патокі з Расіі ў Еўрасаюз у кірунку кожнага з зацікаўленых дзяржаў не пацерпяць і кантрактныя абавязанні будуць выкананы», — цытуе Гюнтэра Отынгера РИА «Новости».

Як раней паведамляў Тэлеграф, днём 22 чэрвеня прэзідэнт Беларусі загадаў абмежаваць транзіт газу ў Еўропу ў сувязі са скарачэннем «Газпромам» паставак «блакітнага паліва» ў Беларусь (раніцай 23 чэрвеня аб’ёмы абмежавання дасягнулі 60%).

Канфлікт паміж дзвюма краінамі разгарэўся праз назапашаную з пачатку года запазычанасць Беларусі за пастаўкі газу (каля 190 млн. даляраў) і доўг «Газпрома» за транзіт «блакітнага паліва» па беларускай тэрыторыі, які за пяць месяцаў 2010 года склаў каля 260 млн. даляраў. Абодва бакі канфлікту пакуль адмаўляюцца пагашаць запазычанасці.

Как вам новость?
Головоломки