Дэпутаты прынялі законапраект аб амністыі ў другім чытанні

04.06.2010 14:20
Архив Редакция

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі чацвёртага чэрвеня ў другім чытанні законапраект аб амністыі. Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, па амністыі ў гэтым годзе з выпраўленчых устаноў закрытага тыпу можа выйсці каля 2,23 тыс. чалавек, адкрытага тыпу — прыкладна 900.

Таксама законапраект прадугледжвае скарачэнне тэрміну адбыцця пакарання ва ўстановах закрытага тыпу 9,3 тыс. асуджаным, ва ўстановах адкрытага тыпу — 1,1 тыс., перадае БелаПАН.

Як распавёў кіраўнік парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі, пасля прыняцця законапраекта «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» ў першым чытанні шостага траўня, дакумент быў дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў рэдакцыйна-тэхнічнага і ўдакладняльнага характару.

Раней кіраўнік МУС Беларусі Анатоль Куляшоў заявіў, што мэтай распрацоўкі дакумента з’яўляецца «рэалізацыя прынцыпу гуманізму ў дачыненні да асобаў, якія сталі на шлях выпраўлення пасля здзяйснення злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі».

Как вам новость?
Головоломки