Будаўніцтва горада-спадарожніка Мінску Смалявічы абыдзецца ў 1,76 млрд. даляраў

27.07.2010 12:23
Архив Редакция

Выдаткі на будаўніцтва горада-спадарожніка Мінску недалёка ад Смалявічаў складуць 1,76 млрд. даляраў (5,28 трлн. рублёў). Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі.

Фінансаванне прадугледжана Дзяржаўнай праграмай па будаўніцтве буйных раёнаў для жыхароў Мінску ў гарадах-спадарожніках, паведамляе «n#####n». Згодна з дадзенай праграмай пры будаўніцтве гарадоў-спадарожнікаў зносіць размешчаныя побач вёскі і высяляць іхніх жыхароў не будуць.

Па словах Сяргея Казлоўскага, ні адзін з існых населеных пунктаў не пацерпіць. Будаўніцтва горада-спадарожніка «будзе толькі плюсам», сказаў прадстаўнік Мінгарвыканкама. У горадзе створаць адпаведную інфраструктуру, якой змогуць скарыстацца ў тым ліку і жыхары суседніх вёсак і сёлаў.

Как вам новость?
Головоломки