"Белсаюздрук": нумар "Нашай Нiвы" з "Хросным бацькам" адправілі ў кіёскі своечасова

19.07.2010 12:09
Архив Редакция

Сёння, 19 ліпеня, у рэдакцыю газеты "Наша Нiва" паступіў афіцыйны адказ на запыт, накіраваны ў "Белсаюздрук" пасля паведамленняў ад чытачоў пра тое, што выпуск "НН" № 25 не з'явіўся ў кіёсках. Дырэктар РУП "Белсаюздрук" у сваім адказе заявіў, што "выданне было накіравана для рэалізацыі ў гандлёвыя аб'екты прадпрыемства своечасова 7 ліпеня 2010 года".

Як паведамляў Тэлеграф, адзін з нумароў недзяржаўнай беларускамоўнай газеты «n#####n» 7 ліпеня не з’явіўся ў шапіках «Белсаюздруку». У 25-м нумары газеты на першай паласе быў апублікаваны артыкул, у якім распавядалася пра сітуацыю з Мытным саюзам, фільмам НТВ «Хросны бацька» і пра рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

Па тлумачэнне сітуацыі рэдакцыя газеты звярнулася з афіцыйным лістом у «Белсаюздрук». Пры неабходнасці «n#####n» гатовая звярнуцца ў пракуратуру. «Калі справа дойдзе да суду, мы будзем звяртацца да нашых чытачоў, якім не ўдалося набыць № 25 у шапіках, з просьбай пацвердзіць гэта ў заявах для суду», — расказалі ў рэдакцыі газеты.

Как вам новость?
Головоломки