Беларус перамог у польскім конкурсе песні "Х-Factor" — відэа

06.06.2011 09:52
Архив Редакция

Беларус Генік Лоска заняў першае месца ў першым польскім конкурсе песні "Х-Factor". У якасці галоўнага прыза спявак атрымае кантракт на запіс альбома, яго рэкламу і 100 тыс. злотых (каля 36,5 тыс. даляраў).

36-гадовы Генік Лоска нарадзіўся ў Белаазёрску, у пачатку 90-х пераехаў з Горадні ў Варшаву разам са сваім гуртом «Seven B». Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Зарабляў тым, што граў на вуліцах Варшавы.

З год таму яго ўбачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоў «Мam Talent». У наступны этап Генадзь не патрапіў, але гледачам запомніўся. Пасля гэтага на youtube сталі выкладваць відэа выступленняў беларускага музыкі на вуліцах польскай сталіцы.

Удзел у тэлешоў «X Factor» на канале TVN стала для яго больш удалым. Ён прайшоў усе стадыі адбору і патрапіў у фінал. Гледачы шляхам смс-галасавання выбралі ў фінале абралі беларуса.
 

Как вам новость?
Головоломки