Беларусі дазволілі пакінуць ранейшыя пошліны на ўвоз аўто фізасобамі

31.05.2010 10:03
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў па выніках паседжання камісіі Мытнага саюза, што стаўкі пошлніаў на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь фізасобамі часова захаваюцца на ранейшым узроўні. "Гатовыя зрабіць выняткі адносна ўвозу аўтамабіляў грамадзянамі краін-партнёраў, пры гэтым павінен быць пераходны перыяд, дакладна абмежаваны па часе", — сказаў расійскі прэм'ер.

Як адзначыў Уладзімір Пуцін, які сустракаўся ў Санкт-Пецярбургу са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым у адсутнасць прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, «мы маем намер падтрымаць гэта рашэнне з улікам сацыяльнай значнасці гэтага пытання для нашых партнёраў», перадае ІТАР-ТАСС.
Акрамя таго, падчас перамоваў, па словах кіраўніка расійскага ўрада, бакі змаглі дамовіцца па пагадненні аб асобых эканамічных зонах, а таксама «ўзгаднілі парадак увозу тавараў асабістага карыстання на тэрыторыю Мытнага саюза».
Прэм’ер-міністр Расіі дадаў, што ў выніку кансультацый паміж экспертамі трох краінаў «удалося выйсці на вырашэнне шэрагу праблемаў, затым прынцыповыя дамоўленасці былі канкрэтызаваны». 
У сваю чаргу, Карым Масімаў выказаў шкадаванне з нагоды адсутнасці на паседжанні камісіі Мытнага саюза прадстаўніка Беларусі. «Чакаем, што Беларусь далучыцца да пагаднення на ўмовах, на якіх дамаўляліся», — сказаў прэм’ер-міністр Казахстана.

Как вам новость?
Головоломки