Беларусь зможа здабываць больш нафты ў Венесуэле

29.03.2011 11:28
Архив Редакция

Нафтавыя радовішчы Centro Bloque VIII і Lagunillas Bloque ХII, размешчаныя ў раёне возера Маракайба на захадзе Венесуэлы, далучылі да сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства па здабычы нафты "Петралера БелаВенесалана".Дэкрэт аб гэтым 22 сакавіка падпісаў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, паведамілі ў "Беларуснафта".

У 2011 годзе на сямі радовішчах прадпрыемства «Петралера БелаВенесалана» мае намер здабыць больш за мільён тон нафты. За 2008-2010 гады фактычная здабыча венесуэльска-беларускага прадпрыемства перавысіла два мільёны тон нафты. «У актыве СП знаходзіцца яшчэ шэсць радовішчаў прыроднага газу», — адзначылі ў «Беларуснафта». 
У Беларусі адкрылі новае радовішча нафты 
У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці адкрылі новую залеж нафты. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белгеалогія», галоўны геолаг па нафце і газу прадпрыемства Яраслаў Грыбік, перадае БелТА. 
Залеж выявілі падчас выпрабавання пошукавай свідравіны «Новаказанская» на глыбіні 2,6 кіламетраў у верхняй частцы падсолевых карбанатных адкладаў. Прыток нафты, атрыманы тут, папярэдне ацэньваецца ў 10 кубаметраў за суткі. Шчыльнасць нафты невысокая — каля 0,91-0,92 грам на кубічны сантыметр. Выяўленне залежы даказала мэтазгоднасць працягу геолагаразведачных работ на тэрыторыі Чырвонаслабодскай зоны нафтаназапашваньняў. 

Как вам новость?
Головоломки