Асуджаны за адмову служыць у войску вернік патрабуе кампенсацыі ад дзяржавы

04.05.2010 17:51
Архив Редакция

Вернік Іван Міхайлаў збіраецца звярнуцца па кампенсацыю за тры месяцы, праведзеныя у турме. 21-гадовы прыхажанін абшчыны "Новы запавет" быў асуджаны на тры месяцы арышту за ўхіленне ад прызыву, але цяпер цалкам апраўданы.

«Думаю звяртацца па кампенсацыю. Бо выходзіць, за што я тры месяцы сядзеў? І калі я маю права атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы,то чаму б і не» — прыводзіць словы Івана Міхайлава «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
к раней паведамляў Тэлеграф пасля адмовы ад прызыву малады чалавек запрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі Беларусі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі». У гэтым яму адмовілі праз адсутнасць ў Беларусі альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Таксама Івану Міхайлаву адмовілі ў службе ў рэзерве.
Першага лютага 2010 года Мінскі раённы суд прысудзіў маладога чалавека да трох месяцаў арышту за ўхіленне ад вайсковай службы. Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення. У сакавіку справа была накіравана на паўторны разгляд. Вернік абшчыны «Новы запавет» быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Как вам новость?
Головоломки