Следчы аддзел пракуратуры горада Мінску праводзіць праверкі па фактах самагубства 30 снежні траіх мінчукоў. Так у Першамайскім раёне 51-гадовы мужчына здзейсніў самаспаленне ў сваёй кватэры, абліўшы сябе перад гэтым гаручай вадкасцю. Атрымаўшы апёкі 90% цела, ён памёр па дарозе ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.
Тады ж у Кастрычніцкім раёне Мінску ў дапаможным памяшканні жылога дома павесілася 54-гадовая жыхарка горада, перадае БелаПАН.
Акрамя таго, у Фрунзенскім раёне 58-гадовы мужчына разбіўся, выкінуўшыся з балкона сваёй кватэры на чацвертым паверсе.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей