У выніку бойкі ў Мінску адзін чалавек забіты і адзін паранены

23.08.2010 14:38
Архив Редакция

У Мінску каля дома № 23 па вуліцы Адзінцова 21 жніўня каля 23:10 знайшлі цела забітага мужчыны. Як паведамілі ў праваахоўных органах, ноччу двое маладых людзей пачалі прыставаць да трэцяга хлопца. Той, не здолеўшы ўцячы ад маладых людзей, аказаў актыўны супраціў. У выніку бойкі адзін мужчына быў забіты, другі — паранены.

Параненага мужчыну з пранікальным нажавым раненнем жывата даставілі ў лякарню. Маладога чалавека, на якога быў здзейснены напад, міліцыянты затрымалі. Цяпер праваахоўнікі ўдакладняюць акалічнасці здарэння, перадае БелТА.

У цяперашні час у дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 139 КК Беларусі (забойства). Аднак справу могуць перакваліфікаваць, бо дзеянні маладога чалавека, магчыма, будуць расцэненыя як вымушаная абарона.

Как вам новость?
Головоломки