У Венесуэле плануюць стварыць СП па зборцы тэхнікі БелАЗ

18.10.2010 09:56
Архив Редакция

У Венесуэле плануецца стварыць сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па зборцы тэхнікі БелАЗ. Пра гэта 17 кастрычніка заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес падчас наведвання Беларускага аўтамабільнага завода, які займаецца вытворчасцю кар'ерных самазвалаў. Па словах Уга Чавеса, СП "Вен-БелАЗ" плануецца пабудаваць у Каракасе.

У час наведвання Беларускага аўтамабільнага завода Уга Чавес пабываў у зборачным цэху і асабіста праехаў на самым магутным самазвале грузападымальнасцю 360 тон.

У гутарцы з генеральным дырэктарам прадпрыемства Пятром Пархомчыкам прэзідэнт Венесуэлы паведаміў, што ў цяперашні час Венесуэле патрэбна каля 120 кар’ерных самазвалаў. Па словах венесуэльскага лідара, краіна асабліва зацікаўлена ў тэхніцы з вялікай грузападымальнасцю, бо кіраўніцтва краіны плануе на 50% павялічыць аб’ёмы здабычы баксітаў і перавозкі гэтага матэрыялу на самазвалах.

Как вам новость?
Головоломки