У Віцебску бомж улез у акно да 93-гадовай пенсіянеркі

21.06.2011 15:10
Архив Редакция

У Чыгуначны РАУС Віцебска з заявай аб рабунку звярнулася мясцовая жыхарка 1918 нараджэння. Як высветлілі праваахоўнікі, рабаванне здзейсніў 30-гадовы выхадзец Крупскага раёна Мінскай вобласці. Мужчына без пэўнага месца жыхарства ўлез у дом пенсіянеркі праз акно і выкраў 600 тыс. рублёў.

У цяперашні час зламысніка затрымалі. Высветлілася, што раней мужчына ўжо быў судзімы за разбой, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Как вам новость?
Головоломки