У Нёмане знайшлі труп зніклай паўгода таму школьніцы

21.06.2011 10:42
Архив Редакция

Недалёка ад вёскі Гожа Гарадзенскага раёна ў Нёмане 19 чэрвеня выявілі труп 15-гадовай школьніцы Ганны Цвятніцкай з Горадні. Дзяўчына знікла 11 студзеня 2011 года разам са знаёмым маладым чалавекам. Цела зніклай дзяўчыны знайшлі ў 20 кіламетрах ад таго месца, дзе яе разам з хлопцам бачылі апошні раз.

Праваахоўныя ворганы Горадні ў якасці асноўнай версіі таго, што адбылося разглядаюць утапленне. У ходзе папярэдняга агляду медыкі не выявілі слядоў гвалтоўнай смерці на целе дзяўчыны. У цяперашні час пракуратура Гарадзенскага раёна праводзіць праверку, перадае БелаПАН.

Як перадаваў Тэлеграф, Ганна Цвятніцкая і Дзяніс Сотнікаў пазнаёміліся праз сацыяльную сетку «Вконтакте» напярэдадні Новага года. Маладыя людзі спачатку камунікавалі завочна, а 11 студзеня дамовіліся аб сустрэчы. Месцам для сустрэчы яны выбралі Румлёўскі парк, які знаходзіцца ў спальным раёне Горадні. З тых часоў іх ніхто не бачыў.

У гэты дзень у Румлёўскім парку, дзе цячэ Нёман, мясцовыя рыбакі чулі, як клікалі на дапамогу людзі, што танулі. Некалькі чалавек нават патэлефанавалі ў МНС і міліцыю, але тады вадалазы не змаглі знайсці целы.

Как вам новость?
Головоломки