У мінскіх школах няма падстаў для ўвядзення каранціну па грыпе

31.01.2011 16:23
Архив Редакция

У мінскіх школах падстаў для ўвядзення каранціну па грыпе няма. Пра гэта паведаміў 31 студзені кіраўнік Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўны санітарны лекар Мінску Фёдар Германовіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Аднак, паводле слоў спецыяліста, агульны ўзровень захворвальнасці ў Мінску вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі (ВРІ) паступова павялічваецца. 

«30 студзеня ў лячэбныя ўстановы сталіцы звярнулася каля чатырох тысяч чалавек, але колькасць выпадкаў шпіталізацыі не павялічваецца», — распавёў Фёдар Германовіч.

«Сярод хворых — 50-60% дзеці, канстатаваў галоўны санітарны лекар Мінску. — Тым не менш, сітуацыя з захворваннем на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў школах Мінску спакойная. Падстаў для прыпынення працы школаў няма».

Кіраўнік Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі нагадаў аб выкананні прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд павышанага ўздыму захворвальнасці і звярнуў увагу на захаванне так званага рэспіраторнага этыкету, перадае БелТА.

«Усе кіраўнікі павінны ведаць, што хворага супрацоўніка трэба адпраўляць на лячэнне дадому. Пры кашлі і чханні рэкамендуецца прыкрываць рот і нос аднаразовымі хусткамі і выкідваць іх ў сметніцу», — параіў медык.

«Таксама дзеці, бацькі, персанал павінны валодаць інфармацыяй пра важнасць захавання гігіены рук — рэкамендуецца частае мыццё рук, непажадана дакранацца да вачэй і твару рукамі. Акрамя таго, на час лепш адмовіцца ад наведвання мерапрыемстваў з масавым удзелам людзей», — дадаў Фёдар Германовіч.

Как вам новость?
Головоломки