У Мінску злодзеі пад выглядам супрацоўнікаў газавай і медыцынскай службаў абрабавалі двух пенсіянераў

20.08.2010 16:58
Архив Редакция

У Мінску злачынцы, прадставіўшыся супрацоўнікамі газавай і медыцынскай службаў, здзейснілі два кватэрныя крадзяжы. Ахвярамі зламыснікаў сталіся пажылыя жыхары горада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

Так дзве зламысніцы, прадставіўшыся супрацоўніцамі газавай службы, праніклі ў кватэру да 82-гадовай пенсіянеркі, якая жыве на вуліцы Убарэвіча, скраўшы пры гэтым 2,5 млн. рублёў, перадае «Мінск-Навіны».

У іншым выпадку невядомыя пад выглядам медпрацаўнікоў скралі 1,2 млн. рублёў у 76-гадовага пенсіянера, які пражывае на вуліцы Глебкі.

Праваахоўнікі настойліва рэкамендуюць грамадзянам не пускаць у дом старонніх людзей, тэлефанаваць у камунальныя службы і службу сацзабеспячэння і ўдакладняць, ці накіроўвалі яны спецыялістаў. Таксама міліцыянты раяць патрабаваць у візіцёраў дакументы. У выпадку, калі незнаёмцы ўгаворваюць ўпусціць іх у дом, неабходна патэлефанаваць па нумары 102. Калі ж яны ўжо знаходзяцца ў доме, то не варта пакідаць без нагляду месца, дзе ляжаць грошы ці каштоўныя рэчы.

Как вам новость?
Головоломки