У Мінску злавілі злодзея-фортачніка

31.08.2010 10:57
Архив Редакция

У Мінску праваахоўнікі затрымалі злачынца, які здзяйсняў кватэрныя крадзяжы. На працягу жніўня 2010 года ён абрабаваў некалькі кватэраў у дамах па вуліцах Адоеўскага, Альшэўскага, Жудро і праспекце Пушкіна ў Мінску. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэрка Фрунзенскага РУУС горада Мінску Ала Галубовіч.

Злодзеем аказаўся 32-гадовы мінчук, раней неаднаразова судзімы за кватэрныя крадзяжы. Усе злачынствы мужчына здзяйсняў, пранікаючы ў памяшканне праз незачыненую  фортку акна ці балкона. Затым злодзей выносіў з чужога жылля грошы, ювелірныя вырабы, невялікую аргтэхніку, дарагую вопратку і інструменты. Праўда, у адной з кватэраў яму давялося абмежавацца толькі пяццю бляшанкамі тушонкі, паведаміла Ала Галубовіч.

У цяперашні час мужчыну правяраюць на дачыненне да аналагічных кватэрных крадзяжоў.

Как вам новость?
Головоломки