У парку імя Горкага 20 чэрвеня ў 15:00 пройдзе парад нявестаў. Дзяўчаты кінуць у натоўп вясельныя букеты, будзе арганізавана катанне нявестаў на каруселі, затым удзельніцы параду ўскладуць кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі і традыцыйна запусцяць у неба 100 паветраных шароў.
Таксама ў гэты дзень адбудзецца канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Спонсары праекта падрыхтавалі сюрпрызы для ўсіх гледачоў, паведамляе БелаПАН.
Нявесты будуць падзеленыя на шэсць камандаў у адпаведнасці з рознымі вобразамі: «Ундыны», «Галівудскія дзівы», «Трапіканкі», «Арыстакраткі», «Імператрыцы» і каманда журналістак — «New-весты».
Вызначаць лепшую каманду нявестаў будуць у сталічным клубе Broadway на закрытай вечарыне.
Парад нявестаў праводзіцца з 2008 года. У гэтым годзе арганізатары атрымалі больш за 950 заявак ад дзяўчат, якія жадаюць стаць нявестамі, і адабралі з іх 42 удзельніцы.