У Магілёве маладая маці здзейсніла дваное забойства

10.01.2011 12:16
Архив Редакция

Маладая 22-гадовая жыхарка Магілёву, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, затрымана па падазрэнні ў здзяйсненні двайнога забойства. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах.

Злачынства было здзейсненае ўвечары 7 студзеня, перадае БелаПАН.

Маладая жанчына, раней судзімая за вымагальніцтва, у сваёй кватэры пасля сумеснага распіцця спіртных напояў у сварцы нажом забіла 55-гадовую маці і яе 51-гадовага сужыцеля, якія пражывалі разам з ёй.

Как вам новость?
Головоломки