У бліжэйшыя дні надвор'е ў Беларусі будзе марозным

04.03.2010 16:56
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры паведамілі чацвёртага сакавіка, што ў бліжэйшыя дні ў Беларусі ўсталюецца марознае надвор'е. Найбольш цёпла будзе ў пятніцу, пятага сакавіка, калі Беларусь будзе знаходзіцца "пад уплывам халоднай вільготнай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з акваторыі Балтыйскага мора", адзначылі сіноптыкі.

У гэты дзень поўдзень рэспублікі апынецца ў полі падвышанага атмасфернага ціску. «Чакаецца зменная воблачнасць. Пераважна па поўначы рэспублікі невялікі кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі слабыя смуга і намаразь. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -5..-10°С, пры распагоджаннях да -15°С, днём -4..+3°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У выходныя дні, шостага і сёмага сакавіка, усталюецца зімовы характар надвор’я. Месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -6..-13°С, пры распагоджаннях да -18°С, днём: 6 сакавіка 0..-7°С; 7 сакавіка -2..-9°С», — праінфармавалі сіноптыкі.

Как вам новость?
Головоломки