У Беларусі з'явіўся новы інвестыцыйны агент

01.09.2010 14:41
Архив Редакция

Урад надзяліў ТАА «Архіпенка, Гарэцкі і партнёры» афіцыйнымі паўнамоцтвамі на прадстаўленне інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення ў краіну інвестыцыяў. Юрыдычная кампанія «Архіпенка, Гарэцкі і партнёры» будзе займацца пошукам інвестараў для СЭЗ «Берасце».

Адпаведную пастанову 27 жніўня прыняў Савет Міністраў. Пагадненне з юрыдычнай кампаніяй было падпісана яшчэ ў красавіку 2010 года на III Берасцейскім інвестыцыйным форуме «Брэст. Садружнасць-2010». Тады ТАА «Архіпенка, Гарэцкі і партнёры» быў прадастаўлены статус першага інвестыцыйнага агента СЭЗ «Берасце», перадае «Ежедневник».

Ад імя дзяржавы дамову падпісаў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Как вам новость?
Головоломки