У Беларусі з пачатку гэтага года колькасць ІП вырасла на 5,5%

11.10.2010 09:22
Архив Редакция

Па дадзеных міністэрства па падатках і зборах Беларусі, па стане на 1 верасня гэтага года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў склала 231,74 тыс. чалавек. Да ўзроўню 1 верасня мінулага года колькасць ІП павялічылася на 13 483 чалавекі (або 6,2%), у параўнанні з іх колькасцю на пачатак года — вырасла на 12 136 чалавек (ці на 5,5%), распавялі ў мінэканомікі.

Акрамя таго, па стане на 1 верасня гэтага года ў рэспубліцы стаіць на ўліку 83 674 суб’екты малога прадпрымальніцтва — юрыдычныя асобы. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць юрыдычных асоб — суб’ектаў малога прадпрымальніцтва павялічылася на 7 293 (ці на 9,5%), у параўнанні з пачаткам года — таксама павялічылася на 5 039 (ці на 6,4%), паведамілі ў мінэканомікі.

Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва за сем месяцаў гэтага года склала 20%, у тым ліку ад юрыдычных асоб — 17,4%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.

Как вам новость?
Головоломки