У Беларусі не засталося цыгарэт

08.06.2011 11:12
Архив Редакция

У Беларусі напярэдадні падаражэння цыгарэт сярэдняга і вышэйшага цэнавага сегменту грамадзяне краіны раскупілі практычна ўсе іх запасы. Дадзеныя віды цыгарэт адсутнічаюць на запраўках, у рэстаранах, кавярнях, піцэрыях і барах. Цяпер набыць можна ў асноўным толькі цыгарэты нізкай цэнавай катэгорыі, кошты на якія засталіся ранейшымі.

Між тым адзін з асноўных вытворцаў цыгарэт у Беларусі ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» працуе ў штатным рэжыме — кругласуткава без выходных, выкарыстоўваюцца ўсе вытворчыя магутнасці, загрузка якіх складае 100%», паведамілі ў кампаніі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 8 чэрвеня цыгарэты сярэдняга і вышэйшага цэнавага сегменту як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці падаражэлі ў Беларусі на 30-60%. Разам з тым цэны на тытунёвыя вырабы ніжэйшай цэнавай катэгорыі вытворчасці ГТФ «Нёман» застануцца на ранейшым узроўні.

Как вам новость?
Головоломки