У Беларусі не плануюць павялічваць адпачынкі

24.05.2011 15:12
Архив Редакция

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў 24 траўня паведаміў, што ў цяперашні час у Беларусі не плануецца павялічваць працягласць мінімальнага асноўнага працоўнага адпачынку. Па словах чыноўніка, сёння працягласць асноўнага адпачынку складае 24 каляндарныя дні, што адпавядае палажэнням міжнародных нормаў.

«Згодна з Канвенцыяй Міжнароднай арганізацыі працы № 52 кожная асоба, да якой прымяняецца гэтая канвенцыя, мае права пасля бесперапыннай працы працягласцю ў адзін год на штогадовы аплочвальны адпачынак, роўны, па меншай меры, шасці дням», — растлумачыў Ігар Старавойтаў.

Акрамя таго, па словах чыноўніка, наймальнікі з прычыны пэўных умоваў працы работніка абавязаны таксама прадстаўляць дадатковыя адпачынкі. Так, у абавязковым парадку прадстаўляецца дадатковы заахвочвальны адпачынак (да пяці каляндарных дзён) тым, хто працуе па кантракце.

«Працягласць дадатковага адпачынку за працу са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы і асаблівы характар працы вызначаецца не скупасцю або шчодрасцю наймальніка, а пастановай урада ад 19 студзеня 2008 года № 73», — распавёў намеснік кіраўніка міністэрства працы.

Па словах Ігара Старавойтава, у выніку сумавання асноўнага і дадатковых адпачынкаў (за ненармаваны працоўны дзень, за працяглы стаж працы, заахвочвальны) агульная працягласць адпачынку ў сярэднім павялічваецца да месяца.

Как вам новость?
Головоломки