Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь 7 лютага 2011 года прыняло пастанову № 14, паводле якой у краіне з 12 лютага ў другі раз менш чым за месяц на 10% павышаюцца раздробныя кошты на цукар-пясок. Як паведамляецца, цана вагавага цукру-пяску павінна павысіцца з 2999 да 3290 рублёў за кілаграм.
Пры гэтым раздробны кошт расфасаванага ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты цукру павінен скласці 3600 рублёў за кілаграм пры цяперашняй цане 3280 рублёў, перадае АФН.
Як перадаваў Тэлеграф, міністэрства эканомікі сваёй пастановай № 9 павысіла з 26 студзеня ў сярэднім на 10% фіксаваныя раздрбныя кошты на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальную адпускную цану для рэалізацыі яго на прамысловую перапрацоўку.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей