Тым, хто ўхіляецца ад войска абмяжуюць выезд з Беларусі

23.08.2010 14:29
Архив Редакция

Міністэрства абароны Беларусі вырашыла абмежаваць выезд за межы краіны для прызыўнікоў, якія ўхіляюцца ад службы ў войску. Усталёўваць часовыя абмежаванні на выезд з краіны будуць ваенныя камісары гарадоў і раёнаў. Адпаведнае рашэнне будзе прымацца ў дзень заканчэння тэрміну вызначэння прычын няяўкі маладога чалавека на прызыўныя мерапрыемствы.

Дадзенае новаўвядзенне ўтрымліваецца ў пастанове міністэрства абароны № 34 «Аб парадку і форме прыняцця рашэнняў аб часовым абмежаванні права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь і зняцці часовага абмежавання права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь, парадку прадстаўлення звестак для ўнясення ў банк дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае», паведамляе «Ежедневник».
 
Дакумент устанаўлівае, што рашэнне аб зняцці часовага абмежавання на выезд з Беларусі будуць прымаць ваенныя камісары раёна (горада) у дзень яўкі грамадзяніна на мерапрыемствы па прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве.

Мінабароны ў дадзенай пастанове таксама зацвердзіла формы рашэння аб часовым абмежаванні права грамадзяніна на выезд з Беларусі і рашэння аб зняцці такога абмежавання.

Как вам новость?
Головоломки