Тэмпература ў Беларусі на 5-8°С вышэй за норму

08.06.2011 13:00
Архив Редакция

У Беларусі 7 чэрвеня захоўвалася вельмі цёплае надвор'е з сярэднясуткавай тэмпературай паветра +20..+25°С, што на 5-8°С вышэй за кліматычную норму. Максімальная тэмпература паветра днём склала +27..+30°С, у паўднёвых раёнах месцамі паветра прагравалася да +31..+32°С (+32°С у Лельчыцах Гомельскай вобласці), паведамілі ў Белгідрамеце.

У сераду, 8 чэрвеня, ападкаў пераважна не чакаецца, толькі днём месцамі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях могуць прайсці кароткія навальнічныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +13..+19°С, днём +26..+32°С, адзначылі ў Белгідраметэацэнтры.

У чацвер, 9 чэрвеня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература ноччу складзе +13..+19°С, па паўночным усходзе +9..+12°С; днём паветра прагрэецца да +24..+30°С, месцамі ў паўднёва-заходніх раёнах да +32°С. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

У пятніцу, 10 чэрвеня, павысіцца воблачнасць, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +12..+18°С, днём +23..+29°С, месцамі па паўднёвым захадзе +30..+32°С.

На большай частцы тэрыторыі краіны захоўваецца высокая пажарная небяспека лясоў, у Берасцейскай і Гомельскай абласцях — надзвычайная.

Как вам новость?
Головоломки