Танкер-статысячнік з нафтай для Беларусі прышвартаваўся ў Клайпедзе

30.08.2010 08:54
Архив Редакция

Танкер-статысячнік Minerva Helen з пробнай партыяй венесуэльскай нафты маркі «Санта-Барбара» для Беларусі раніцай 29 жніўня прышвартаваўся ў літоўскім партовым горадзе Клайпеда ля прычала прадпрыемства Klaipedos nafta. Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства Рокаса Масюліса, цяпер танкер праходзіць усе неабходныя мытныя фармальнасці, бяруцца пробы нафты і пачнецца разгрузка.

«Разгрузка нафты ў рэзервуары мы правядзем на працягу дзвюх гадзін, аднак адгрузка ў Беларусь зойме значна больш часу — ад тыдня да двух. А цяпер ля нашага прычала побач са статысячнікам Minerva Helen загружаецца мазутам з Мажэйкяйскага завода танкер-статысячнік Minerva Maya», — пракаментаваў прыбыццё 80 тыс. тон венесуэльскай нафты для Беларусі Рокас Масюліс, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, дамова аб перавалцы першай пробнай партыі венесуэльскай нафты ў аб’ёме 80 тыс. тон праз літоўскі Клайпедскі порт падпісалі кампаніі Klaipedos nafta і Transchema, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Беларускі нафтавы гандлёвы дом і кампанія «Беларуснафта».

«Нафтан» перапрацаваў ўжо 160 тыс. тон венесуэльскай нафты

Між тым, Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» за жнівень перапрацаваў ўжо 160 тыс. тон венесуэльскай нафты, дастаўленай з Эстоніі. Цяпер у эстонскім порце Мууга разгружаць трэці танкер для прадпрыемства з 80 тыс. тон нафты, перадае Белтэлерадыёкампанія.

У сваю чаргу, на «Нафтане» заявілі аб тым, што цяжкасці, якія прадпрыемствы мелі ў першым квартале гэтага года ў сувязі з новымі ўмовамі паставак нафты з Расіі, засталіся ў мінулым. Ужо да канца першага паўгоддзя сітуацыя стабілізавалася, адзначылі на Наваполацкім НПЗ.

Как вам новость?
Головоломки