СМІ: Расія ўвяла пашпартны кантроль для беларусаў

16.04.2010 17:07
Архив Редакция

Расійскія ўлады ўвялі пашпартны кантроль для пасажыраў аўтобусаў, якія накіроўваюцца ў Беларусь. Пра гэта паведаміў адзін з грамадзян Беларусі, у якога праверылі пашпартныя дадзеныя пры куплі квітка на аўтавакзале ў Смаленску. Інфармацыю пра пашпартны кантроль пацвердзілі ў кампаніі "Рускія аўтобусныя лініі".

Па словах грамадзяніна Беларусі, супрацоўнікі смаленскага аўтавакзала правяралі адпаведнасць фатаздымкаў і ўладальнікаў пашпартоў, а таксама дадзеныя на квітках і найболей старана праводзілі праверку пашпартных дадзеных пасажыраў каўказскага выгляду, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Разам з тым, супрацоўніца «Рускіх аўтобусных ліній» адзначыла, што пашпартны кантроль арганізавалі не толькі на рэйсах, якія накіроўваюцца ў Беларусь, але і на іншых кірунках. Прадстаўніца кампаніі растлумачыла, што гэта было патрабаваннем ФСБ Расіі і звязана з нядаўнімі тэрактамі ў Маскве.

У той самы час, у Cмаленскім памежным кіраванні Федэральнай службы бяспекі РФ заявілі, што пашпартны кантроль у аўтобусах як мера процідзеяння тэрарызму не ўводзіўся.

Как вам новость?
Головоломки