Сікора абяцае вывесці мінскае "Дынама" ў плэй-оф КХЛ

16.04.2010 11:24
Архив Редакция

Новы трэнер мінскага «Дынама» Марак Сікора паставіў перад сабой і камандай першую задачу-максімум: выхад у плэй-оф чэмпіянату КХЛ. Настаўнік з Чэхіі заявіў журналістам у «Мінск-Арэне», што для дасягнення мэты ён мае намер надаваць адмысловую ўвагу абароне.

Трэнер падкрэсліў, што жадаў бы бачыць сучасны хакей: «Проста гуляць па сітуацыі, чытаць гульню. Не хачу сказаць, што мы будзем гуляць у адкат, толькі з абароны, але хачу, каб каманда добра гуляла ў абароне, і гэта тычыцца кожнага: нападніка, абаронцы — усіх. Калі будзем добра гуляць у абароне, дык без праблем выйдзем у плэй-оф», — падкрэсліў Марак Сікора.

Чэшскі спецыяліст адзначыў, што задаволены ўмовамі працы ў Мінску, асабліва лёдавым стадыёнам, які ўжо паспеў агледзець, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Марак Сікора паведаміў таксама, што атрымаў кватэру, якая знаходзіцца за 20 хвілін хады ад «Мінск-Арэны». Хакейны настаўнік дадаў, што будзе імкнуцца згуртаваць каманду і надаць ёй баявы дух для дасягнення высокіх вынікаў. Марак Сікора выказаў надзею, што ў яго гэта атрымаецца, і змены трэнера хуткім часам не будзе.

Как вам новость?
Головоломки