Сямашка: прадпрыемствы своечасова плоцяць за энергарэсурсы

25.05.2010 12:55
Архив Редакция

Прадпрыемствы Беларусі своечасова разлічваюцца за спажытыя энергарэсурсы. Пра гэта 25 траўня заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. "Узровень аплаты за газ, электраэнергію і цеплаэнергію ў цэлым па краіне складае каля 100%", — паведаміў віцэ-прэм'ер.

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў на паседжанні Саўміна 25 траўня паведаміў, што міністэрства энергетыкі сумесна з зацікаўленымі ведамствамі да 15 верасня распрацуе варыянты палівазабеспячэння і рэжымы энергазабеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва. 
Як перадае БелТА, гэта можа спатрэбіцца ва ўмовах магчымага зніжэння паставак энерганосьбітаў у Беларусь, а таксама ў выпадках узнікнення аварыйных сітуацый і рэзкіх пахаладанняў.
Будуць таксама распрацаваны графікі абмежаванняў і адключэнняў спажыўцоў прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі ад газавых, электрычных і цеплавых сетак пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.

Как вам новость?
Головоломки