Сямашка: "Газпром" перастаў прымаць акты па транзіце з лістапада

24.06.2010 10:52
Архив Редакция

Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з журналістамі паведаміў, што "Газпром" вінен "Белтрансгазу" 260 млн.даляраў. Па словах намесніка кіраўніка ўрада, дадзеная сума назапасілася з лістапада 2009 года, калі расійская кампанія перастала прымаць акты "Белтрансгаза". У іх выразна было ўказана, колькі прыроднага паліва прайшло транзітам праз нашу краіну і па якім тарыфе, падкрэсліў віцэ-прэм'ер Беларусі.

Па словах Уладзіміра Сямашкі, на працягу дзесяці месяцаў мінулага года «Газпром» спраўна плаціў «Белтрансгазу» за транзіт газу, інфармуе БелТА.

Тарыф паводле кантракту быў 1,74 даляра за тысячу кубаметраў на 100 км. Пры гэтым «Газпром» плаціў 1,45 даляра. Такім чынам і назапасілася запазычанасць за транзіт у суме 260 млн. даляраў, растлумачыў намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што для «Газпрома» транзіт газу праз Беларусь з прычыны самых нізкіх тарыфаў і самага кароткага маршруту штогод прыносіць каля 0,5 млрд. даляраў дадатковага прыбытку.

Як нагадаў намеснік кіраўніка ўрада, беларускі бок неаднаразова прапаноўваў кіраўніцтву газавай кампаніі зрабіць ўзаемазалік па запазычанасцях.

Как вам новость?
Головоломки