"Шахцёр" абыграў "Дняпро" і выйшаў на другое месца

04.10.2010 12:00
Архив Редакция

Па выніках 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі салігорскі «Шахцёр» выйшаў на другое месца, а адрыў лідара-БАТЭ скараціўся з сямі да пяці ачкоў. Наступны тур адбудзецца 16 кастрычніка. Перапынак звязаны з выступам нацыянальнай зборнай у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 і моладзёвай — у плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2011.

Вынікі матчаў, што прайшлі 2 і 3 кастрычніка: «Партызан» — «Тарпеда» — 1:0 (Карповіч, 90), «Мінск» — «Дынама» Бр — 2:2 (Гігевіч, 5, 76 — Януш, 26, Хвашчынскі, 83), «Віцебск» — «Белшына» — 0:2 (Лісіца, 5, 28), «Нёман» — БАТЭ — 1:1 (Савасцьянаў, 68, з пенальці — Сасноўскі, 32), «Нафтан» — «Дынама» Мн — 2:0 (Жукоўскі, 13, Паліцевіч, 71), «Шахцёр» — «Дняпро» — 3:2 (Алумона, 9, 66, Сітко, 77 — Юрчанка, 23, 71), перадае БелаПАН.

Становішча каманд: БАТЭ — 59 ачкоў (розніца мячоў 50-12), «Шахцёр» — 54 (41-18), «Мінск» — 52 (52-26), «Дынама» (Мн) — 46 (40-26), «Белшына» — 40 (27-34), «Нафтан» — 39 (34-23), «Дынама» (Бр) — 36 (40-33), «Дняпро» — 35 (31-42), «Віцебск» — 25 (25-43), «Тарпеда» — 20 (25-50), «Нёман» — 19 (18-38), «Партызан» — 18 (15-53).

Как вам новость?
Головоломки