Сідорскі: мы павінны выходзіць на новыя рынкі "праз не магу"

23.04.2010 09:37
Архив Редакция

На думку прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, беларускія прадпрыемствы павінны змяніць стратэгію працы на новых рынках. "Трэба максімальна праз не магу, праз складанае ўспрыняцце рынку сысці ад простых паставак, простых вытворчасцяў і ісці да складаных формаў", — падкрэсліў кіраўнік урада падчас наведванні ААТ "БЕЛАЗ".

«Я маю на ўвазе выйсце на тыя рынкі, на тыя краіны, дзе мы прысутнічаем, — растлумачыў Сяргей Сідорскі. — А на новы рынак трэба прыходзіць не толькі з новай тэхнікай, але і са сваімі тэхналогіямі, ведамі, і там замацоўвацца».

У прыватнасці, БелАЗу прэм’ер-міністр прапанаваў арганізоўваць выпуск новай прадукцыі на магутнасцях, якія вызваляцца пасля сыходу адсюль часткі тэхналагічных магчымасцяў прадпрыемства, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, адзначыў беларускі прэм’ер, неабходна актыўней ствараць сумесныя вытворчасці ў тых краінах, дзе прадукцыя прадпрыемства запатрабавана. У якасці прыкладу кіраўнік ўрада прывёў Кітай, дзе такая вытворчасць ужо працуе і дзе, «як бы складана нам не было, але мы апярэдзілі нашых канкурэнтаў».

«Цяпер перад намі стаіць задача падвоіць, патроіць не аб’ём продажу, а прысутнасць нашых спецыялістаў на знешніх рынках», — падкрэсліў Сяргей Сідорскі і растлумачыў, што гэтыя спецыядісты павінны працаваць пры пасольствах і не толькі выконваць функцыі экспертаў, але і непасрэдна ўдзельнічаць у працэсе прасоўвання эканомікі Беларусі на рынках далёкіх краін (Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі).

«Гэта новы кірунак. Ён ўспрымаецца па-рознаму, але гэта праца ва ўрадзе практычна завершана. Ёсць сістэмны дакумент. Мы па ўсім свеце бачым, дзе і як будзем прысутнічаць. Не адразу, але, я думаю, што за кароткі адрэзак часу мы зможам вырашыць гэтую задачу», — заявіў прэм’ер-міністр Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки