Саўмін: у 2011 годзе ў Беларусі з'явіцца льняны холдынг

21.01.2011 16:59
Архив Редакция

У 2011 годзе беларускія ўлады плануюць скончыць стварэнне ў краіне льнянога холдынгу, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Валеры Іваноў. Адной з найважнейшых пляцовак холдынгу будзе Віцебская вобласць, а галаўным прадпрыемствам стане Аршанскі льнокамбінат. Цалкам распрацаваны і ўзгоднены таксама праект развіцця льняной галіны на наступныя пяць гадоў.

У праект уваходзіць комплекс арганізацыйна-тэхнічных і фінансавых мераў для забеспячэння бясстратнай вытворчасці і перапрацоўкі лёну. Напрыклад, прадугледжваецца шырокая мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната, каб палепшыць якасць прадукцыі прадпрыемства, пашырыць яе асартымент і павысіць канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку, перадае БелТА.

У склад льнянога холдынгу таксама будуць уваходзіць ільнозаводы, швейныя прадпрыемствы, і буйныя льнаводчыя гаспадаркі. Не выключана, што туды ўвойдуць навукова-даследчы інстытут лёну і які-небудзь банк. Да 2012-2013 гадоў заводы мадэрнізуюць і ўсталююць на іх высокапрадукцыйнае тэхналагічнае абсталяванне. Да прыкладу, на Шклоўскім ільнозаводзе запланавана ў 2011 годзе ўсталяваць новую лінію бельгійскай вытворчасці для перапрацоўкі льнотрасты.

«Фактычна тут пабудуюць новы сучасны завод, які будзе выпускаць высакаякасную канкурэнтаздольную прадукцыю. Хоць і цяпер у завадчан праблемаў са збытам няма — прадпрыемства працуе ў дзве змены, а складскія запасы практычна роўныя нулю», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Как вам новость?
Головоломки