Латушка: рэканструкцыя Мірскага замка завершыцца да снежня 2010 года

05.05.2010 16:39
Архив Редакция

Рэканструкцыя Мірскага замка будзе завершана да снежня 2010 года. Пра гэта паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Што да Нясвіжскага замка, то, па прагнозах спецыялістаў, працы там будуць скончаны да канца 2011 або пачатку 2012 года. Павел Латушка адзначыў, што ў Нясвіжскім замку яшчэ патрабуецца правесці вялікі аб'ём працаў.

Па словах міністра, фінансаванне гэтых двух гістарычных аб’ектаў забяспечана ў поўным аб’ёме. «Калі казаць па Мірскі замак, то ў сёлета Міністэрствам фінансаў вылучана 15 млрд. рублёў, а на рэканструкцыю Нясвіжскага — каля 35 млрд. рублёў. Калі паўстане неабходнасць, то сумы могуць быць павялічаны», — цытуе Паўла Латушку БелТА.
Мірскі і Нясвіжскі замкі некалі належалі магнацкаму роду Радзівілаў і абодва ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэта адны з самых папулярных турыстычных аб’ектаў у Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки